Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Прэзентацыя саміту "Ватыканскі саміт па даўгалецці: змаганне з хадой часу" Прэзентацыя саміту "Ватыканскі саміт па даўгалецці: змаганне з хадой часу" 

У Ватыкане прайшла прэзентацыя саміту па даўгалецці

24 сакавіка 2025 года ў Ватыкане праходзіць Саміт па доўгалецці, арганізаваны Папскай акадэміяй жыцця. Раніцай адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная гэтаму важнаму міжнароднаму мерапрыемству.

Марыя Валодзіна - Vatican News 

У прэс-канференцыі прынялі ўдзел вядучыя эксперты ў галіне старэння і паляпшэння якасці жыцця ў пажылым узросце. Яны выказалі радасць з нагоды вяртання Святога Айца ў Ватыкан і пажадалі яму далейшага выздараўлення.

Як адзначыў старшыня Папскай акадэміі жыцця, арцыбіскуп Вінчэнца Палья, добрая старасць з'яўляецца паказчыкам цывілізацыйнага развіцця грамадства. Ён падкрэсліў, што даўгалецце павінна разглядацца не як біялагічнае дасягненне, а як магчымасць паважаць і інтэграваць пажылых людзей у грамадства. “Пажылыя – гэта не цяжар, а каштоўны рэсурс грамадства”, - падкрэсліў іерарх.

Папа Францішак неаднаразова казаў аб тым, што “народ, які не клапоціцца пра сваіх пажылых людзей, не мае будучыні". У гэтым кантэксце роўны доступ да навуковых адкрыццяў становіцца ключавым пытаннем. Біямедыцынскія інавацыі павінны служыць усім, незалежна ад сацыяльна-эканамічнага статусу, каб не толькі падаўжаць жыццё, але і паляпшаць яго якасць, прадухіляючы дэгенератыўныя захворванні і гарантуючы кожнаму магчымасць здаровага і годнага старэння, - сказаў арцыбіскуп Палья.

Нейрахірург Джуліа Майра падняў шэраг пытанняў у дачыненні да даўгалецця, адно з іх – гендэрныя адрозненні ў старэнні мозгу. Мужчыны і жанчыны старэюць па-рознаму: гарманальныя, генетычныя і метабалічныя адрозненні ўплываюць на зніжэнне кагнітыўных здольнасцяў і рызыку развіцця нейрадэгенератыўных захворванняў. Аднак навуковыя даследаванні часта не ўлічваюць гэтыя адрозненні, што прыводзіць да прабелу ў ведах, які непасрэдна ўплывае на прафілактыку і лячэнне.

Прафесар Венкатраман Рамакрышнан, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2009 года, спытаў "Калі мы ўсе пачнём жыць даўжэй, якім будзе наша грамадства?" Ён адзначыў, што існуе верагоднасць павелічэння няроўнасці. "Калі павялічыцца працягласць жыцця і з'явяцца новыя метады лячэння, то можа паўстаць двухузроўневае грамадства, у якім некаторыя жыхары багатых краін будуць жыць даўжэй", - патлумачыў ён.

Ватыканскі саміт па даўгалецці “Змаганне з хадой часу” пройдзе ў другой палове дня ў Канферэнц-цэнтры “Аўгусцініянум” па адрасе Віа Паола VI, 25 у Рыме. З прывітальным словам да яго ўдзельнікаў звернецца Дзяржсакратар П'етра Паралін.

24 сакавіка 2025, 15:56
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930