Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rhapsodie in Blue
Расклад Падкасты
Була Папы Баніфацыя VIII аб правядзенні Юбілею 1300 года Була Папы Баніфацыя VIII аб правядзенні Юбілею 1300 года  (Dmitri N. Smirnov)

Ватыканскія музеі: выстава рэдкіх дакументаў аб Юбілеях

У межах святкавання Юбілейнага года ў Ватыканскіх музеях адкрылася выстава “Юбілеі. Рарытэтныя дакументы з калекцый Ватыкана”, якая прадстаўляе ўнікальныя пісьмовыя сведчанні аб адметнасцях юбілейных святкаванняў на працягу гісторыі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Выстава размясцілася ў залах Папы Паўла V, непадалёк ад знакамітай Сікстынскай капэлы, і з’яўляецца вынікам супрацоўніцтва Ватыканскіх музеяў і Апостальскага архіва. Яна дае магчымасць наведвальнікам убачыць дакументы, што асвятляюць гісторыю Юбілеяў праз прызму веры, мастацтва і пілігрымства.

Адзін з самых каштоўных экспанатаў – арыгінал булы “Antiquorum habet” Папы Баніфацыя VIII, якой быў абвешчаны першы Юбілей, што святкаваўся ў 1300 годзе. Гэты дакумент будзе экспанавацца ўсяго некалькі месяцаў, пасля чаго на выставе будзе размешчана яго копія, што звязана з неабходнасцю забеспячэння належных умоў захавання арыгіналу.

Наведвальнікі змогуць убачыць таксама булу “Ineffabilis providentia” Папы Паўла II ад 1470 года, якой было ўстаноўлена святкаванне Юбілеяў у Касцёле кожныя 25 гадоў. Яшчэ адзін цікавы экспанат - була “Salvator Noster” Папы Сікста IV ад 1472 года, якой Пантыфік заклікаў уладальнікаў заездаў забяспечваць прыстойныя ўмовы пражывання для пілігрымаў і не завышаць кошты.

На выставе прадстаўлены таксама цагліны, малаткі і інструменты, якія выкарыстоўваюцца падчас адкрыцця і закрыцця Святых Брамаў. Асабліва варта адзначыць пілігрымскі посах XVII стагоддзя, аздоблены сцэнамі са Старога і Новага Запавету, выявамі Базілікі Святога Пятра і гербам Папы Інакенція X.

Дзякуючы выставе, якая будзе праходзіць на працягу ўсяго Святога года, наведвальнікі Ватыканскіх музеяў атрымаюць унікальную магчымасць дакрануцца да гісторыі Юбілеяў, іх сімволікі і ролі ў духоўным жыцці Каталіцкага Касцёла.
 

24 сакавіка 2025, 11:47
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930