Пошук

Папа Францішак Папа Францішак  (ANSA)

Пантыфік правядзе літургію Божага Цела ў Латэранскай базіліцы

Пасля шасцігадовага перапынку Францішак зноў узначаліць літургію з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста ў рымскай базіліцы святога Яна на Латэране.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Як вынікае з удакладненай праграмы папскіх літургічных цэлебрацый на бліжэйшыя месяцы, 2 чэрвеня 2024 года ў 17.00 Пантыфік правядзе святую Імшу ў базіліцы святога Яна на Латэране, пасля якой адбудзецца эўхарыстычная пешая працэсія да базілікі Санта-Марыя-Маджорэ. На завяршэнне Папа ўдзеліць вернікам благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Урачыстасці Божага Цела з удзелам Святога Айца апошні раз праходзілі на Латэране ў 2017 годзе. У 2018 і 2019 гадах ён праводзіў літургію і працэсію ў парафіях на перыферыі Рыма. У 2020 і 2021 гадах, падчас пандэміі каронавіруса – у базіліцы святога Пятра ў Ватыкане. На працягу апошніх двух гадоў Францішак не браў удзелу ў цэлебрацыях з-за праблем са здароўем: у 2022 годзе – з прычыны болі ў калене, а ў 2023 годзе – у сувязі са шпіталізацыяй і хірургічнай аперацыяй на брушной поласці.
 

06 мая 2024, 09:03