Пошук

2023.12.14 Boleslavs Sloskans

Старонкі гісторыі. Біскуп Баляслаў Слосканс і Беларусь

ХХ стагоддзе было цяжкім перыядам для Каталіцкага Касцёла ў Беларусі: стагоддзе крывавых войнаў і таталітарных рэжымаў, прынесла шмат пакут. Але таксама пакінула нам вялікіх сведкаў веры, якія працягваюць натхняць нас сёння.

Да такіх людзей, безумоўна, можна аднесці біскупа Баляслава Слосканса, які нягледзячы на знявагі, зняволенне і выгнанне, заставаўся чалавекам прабачэння і міру. З лагера ён пісаў сваім бацькам: “Прашу вас з глыбіні душы: не дазвольце, каб помста і лютасць пасяліліся ў вашых сэрцах. Калі мы дапусцім гэта, то будзем не сапраўднымі хрысціянамі, а фанатыкамі”.

Баляслаў Слосканс паходзіў з Латвіі. Некаторы час ён нёс святарскае служэнне ў Віцебску, затым стаў Апостальскім адміністратарам Магілёўскай мітраполіі. У атмасферы рэпрэсій іерарх рупліва клапаціўся пра беларускіх вернікаў, нястомна наведваў парафіі, давераныя яму, ахвотна прапаведаваў на беларускай мове, прагнучы, каб Божае слова было пачута і зразумета ўсімі.

У 130-ю гадавіну з дня нараджэння біскупа Баляслава Слосканса, якое адзначалася сёлета, пра беларускі перыяд яго служэння распавядзе наша госця спадарыня Раіса Зянюк, кандыдат гістарычных навук, даследчыца дзейнасці каталіцкіх манаскіх ордэнаў і каталіцкага духавенства на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ – ХХ стагоддзях. 

14 снежня 2023