Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканская бібліятэка: семінар пра лічбавыя тэхналогіі

22 сакавіка 2024 года ў Ватыканскай апостальскай бібліятэцы прайшоў першы этап трохдзённай міжнароднай сустрэчы, арганізаванай Міжнароднай федэрацыяй бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў (IFLA).

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Семінар быў прысвечаны выклікам у сферы захавання лічбавых дакументаў, з акцэнтам на даследаванні і сучасныя практыкі ўстойлівага і шматразовага выкарыстання лічбавых калекцый. Удзельнікам форума быў прадстаўлены доўгатэрміновы праект лічбавага захавання фондаў Ватыканскай апостальскай бібліятэкі.

“Дзякуючы развіццю тэхналогій удасканальваецца захаванасць усёй лічбавай дакументацыі. Мы лічым, што варта задумацца і пра будучыню, быць гатовымі адкрыцца на тое, каб зрабіць даступным усё, што маем, каб спрыяць культуры, пошуку праўды, а таксама выкарыстоўваць абмен з тымі рэальнасцямі, якія ўжо набылі такі досвед”, - падкрэсліў у інтэрв’ю Vatican News прэфект бібліятэкі, ксёндз Маўра Мантавані.

Святар адзначыў, што ў планах бібліятэкі ёсць “некалькі вельмі цікавых праектаў”, звязаных з выкарыстаннем штучнага інтэлекту, напрыклад, яго магчымасцей па распазнаванні выяў і пошуку тэксту, якія нельга было ўявіць у мінулым. У той жа час, святар заўважыў, што штучны інтэлект павінен знаходзіцца пад мудрым кіраваннем, якое адсылае да чалавечага вымярэння і патрэбнасці яго захавання і развіцця.
 

23 сакавіка 2024, 12:24