Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

На Сусветнай сустрэчы сем’яў прадстаўлены “YOUCAT for Kids”

Падчас IX Сусветнай сустрэчы сем’яў ў Дубліне адбылася афіцыйная прэзентацыя новага катэхізісу “YOUCAT for Kids”, адрасаванага самым маленькім вернікам.

Удзельнікаў форума пазнаёміў з кнігай кардынал Крыстаф Шонборн, арцыбіскуп Венскі. Менавіта Канферэнцыя Біскупаў Аўстрыі з’яўляецца выдаўцом дзіцячага катэхезіса. Яго нямецкамоўная версія знаходзіцца ў продажы з 1 жніўня 2018 г. Чакаецца, што да канца года выданне з'явіцца яшчэ на дзесяці мовах.

“YOUCAT for Kids” – гэта кніга для бацькоў і дзяцей, якая павінна дапамагчы сям’і размаўляць аб веры”, - сказаў кардынал Шонборн і дадаў, што структуру катэхізіса вызначаюць менавіта пытанні дзяцей аб галоўных праўдах веры.

“Дзеці з’яўляюцца тэолагамі”, - заўважыў іерарх. У якасці пацвярджэння сваіх слоў, ён распавёў гісторыю пра хлопчыка, які перажываючы смерць свайго сябра спытаў у маці: “Пасля смерці ён будзе ў Небе дзіцяткам ці дарослым?”. Дзіцячыя вусны ўзнялі глыбока тэалагічную праблему, сцвердзіў арцыбіскуп, выказваючы спадзяванне, што новая кніга дапаможа сем’ям знайсці адказы нават на самыя складаныя пытанні сваіх дзяцей.

Адзін з экзэмпляраў “YOUCAT for Kids” атрымае і Францішак, які прыбудзе на Сусветную сустрэчу сем’яў 25 жніўня. Святы Айцец з’яўляецца аўтарам прадмовы да гэтага выдання. “Не варта адказваць маўчаннем на пытанні дзяцей, трэба самім быць камунікатарамі веры, - напісаў ён.

Над дзіцячым “YOUCAT” працавалі чатыры гады. Тэкст падрыхтавала група тэолагаў і душпастыраў з розных дыяцэзій Аўстрыі. Ён прайшоў “тэсціраванне” ў некалькіх дзіцячых садках і сем’ях. 24 мая 2018 г. змест зацвердзіла ватыканская Дыкастэрый па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 жніўня 2018, 14:01