Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Каталіцка-праваслаўная дыскусія пра прымат і сінадальнасць

Манаская супольнасць у Бозэ прымала 13-17 лістапада 2018 г. Каардынацыйны камітэт Міжнароднай сумеснай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой.

Працу ўзначалілі кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, і архіепіскап Ёў, прадстаўнік Канстантынопальскага Патрыярхату.

Быў абмеркаваны праект тэксту пад назвай “Прымат і сінадальнасць у другім тысячагоддзі і сёння”, падрыхтаваны сумесным падкамітэтам. Каардынацыйны камітэт прааналізуе перагледжаны варыянт праекта на сваім наступным пасяджэнні, запланаваным на лістапад 2019 г.

У нарадзе ў італьянскім П’емонце прынялі ўдзел дзесяць прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла і дзевяць – Праваслаўных Цэркваў. Маскоўскі Патрыярхат адмовіўся ад удзелу. Прысутнічалі прадстаўнікі Канстантынопальскага і Іерусалімскага Патрыярхатаў, а таксама Сербскай, Румынскай, Кіпрскай, Грэчаскай і Албанскай Праваслаўных Цэркваў.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 лістапада 2018, 12:26