Папа павіншаваў экуменічную Супольнасць у Бозэ з 50-годдзем
“Служэнне гасціннасці” – гэта тое, што, на думку Францішка, адрознівае Супольнасць: тут прымаюць усіх без выключэння, вернікаў і няверуючых, тых, хто патрабуе суцяшэння, а таксама маладых людзей, якія шукаюць сваё месца ў грамадстве.
Пантыфік запрашае братоў заставацца “сведкамі евангельскай любові”, заклікае, каб маладыя законнікі пераймалі досвед пажылых і бралі на сябе адказнасць за іх. “Працягвайце ставіцца з увагай да самых малых, апошнiх, пілігрымаў і замежнікаў: яны з’яўляюцца найбольш далікатнымі членамі Цела Езуса”, - напісаў Папа.
“Сціпласць вашага жыцця няхай будзе яркім сведчаннем евангельскага радыкалізму; братэрскае жыццё ў любові няхай застаецца прыкметай таго, што вы дом Супольнасці, дзе кожнага прымаюць як Хрыста”, - пажадаў Францішак.