Святы Айцец да епіскапату Францыі пра злоўжыванні духавенства
Дакумент ад імя Францішка падпісаў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін.
Асноўная тэма асамблеі – барацьба са злоўжываннямі духавенства, у адносінах да якіх, як падкрэсліваецца, варта праяўляць “нулявую цярпімасць”. У ім гучыць таксама просьба “прызнаваць і падтрымліваць пакорную вернасць, якой дзень за днём жывуць, з Божай ласкі, шматлікія святары, законнікі і законніцы, людзі, якія прысвяцілі сябе Богу, а таксама свецкія вернікі”.
У пасланні закранаюцца і іншыя тэмы, над якімі працуюць у гэтыя дні французскія іерархі: у першую чаргу – суправаджэнне і евангелізацыя моладзі. Папа заахвочвае біскупаў “з сілай заклікаць Духа Святога”, каб знайсці новыя формы “сугучча з маладымі” і прасоўваць “культуру сустрэчы ўнутры грамадства”.
У ходзе пасяджэння французскі епіскапат сустрэўся з групай з васьмі ахвяр сексуальных злачынстваў.