Арганізатары агучылі статыстыку Сусветных дзён моладзі
Афіцыйную статыстыку Сусветных дзён моладзі ў Панаме агучыў мясцовы арганізацыйны камітэт. Да ўдзелу ў сустрэчы зарэгістравана крыху больш за 100 тыс. пілігрымаў з 156 краін.
Удзельнікаў суправаджаюць 480 біскупаў, палова з якіх ужо прыбылі ў Панаму. Катэхезы для маладых людзей праводзяць 380 іерархаў у 137 месцах і на 25 мовах.
Арганізатарам дапамагаюць 20 тыс. валанцёраў з Панамы і 2445 з-за мяжы, у асноўным з Калумбіі, Бразіліі, Коста-Рыкі, Мексікі і Польшчы.
На Сусветных днях моладзі акрэдытавана 2,5 тыс. журналістаў і іншых работнікаў сродкаў масавай інфармацыі.
23 студзеня 2019, 13:59