Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа скіраваў заклік з нагоды Дня памяці пра місіянераў-мучанікаў

Святы Айцец скіраваў заклік з нагоды Дня памяці і малітвы за місіянераў-мучанікаў, які 24 сакавіка адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле. Ён заклікаў памятаць пра мучанікаў і адважна сведчыць аб веры.

“На працягу 2018 г. шматлікія біскупы, святары, манахіні і свецкія вернікі ва ўсім свеце станавіліся ахвярамі насілля. У той жа час было забіта сорак місіянераў, што амаль у два разы больш чым годам раней”, - сказаў Пантыфік пасля малітвы “Анёл Панскі” ў Ватыкане.

“Памятаць пра гэту сучасную Кальварыю братоў і сясцёр, якіх пераследуюць ці забіваюць за іх веру ў Езуса – гэта абавязак удзячнасці, які тычыцца ўсяго Касцёла, а таксама стымул, каб з адвагай сведчыць аб нашай веры і нашай надзеі на Таго, хто на крыжы назаўсёды перамог нянавісць і насілле сваёй любоў”, - дадаў Папа.

Дзень памяці і малітвы за місіянераў-мучанікаў быў устаноўлены па ініцыятыве італьянскага Моладзевага руху папскіх місійных ініцыятыў у 1993 г. Датай яго святкавання быў выбраны дзень мучаніцкай смерці св. Оскара Арнульфа Рамэра, арцыбіскупа Сан-Сальвадора, забітага з нянавісці да веры 24 сакавіка 1980 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 сакавіка 2019, 12:13