Папа скіраваў заклік з нагоды Дня памяці пра місіянераў-мучанікаў
“На працягу 2018 г. шматлікія біскупы, святары, манахіні і свецкія вернікі ва ўсім свеце станавіліся ахвярамі насілля. У той жа час было забіта сорак місіянераў, што амаль у два разы больш чым годам раней”, - сказаў Пантыфік пасля малітвы “Анёл Панскі” ў Ватыкане.
“Памятаць пра гэту сучасную Кальварыю братоў і сясцёр, якіх пераследуюць ці забіваюць за іх веру ў Езуса – гэта абавязак удзячнасці, які тычыцца ўсяго Касцёла, а таксама стымул, каб з адвагай сведчыць аб нашай веры і нашай надзеі на Таго, хто на крыжы назаўсёды перамог нянавісць і насілле сваёй любоў”, - дадаў Папа.
Дзень памяці і малітвы за місіянераў-мучанікаў быў устаноўлены па ініцыятыве італьянскага Моладзевага руху папскіх місійных ініцыятыў у 1993 г. Датай яго святкавання быў выбраны дзень мучаніцкай смерці св. Оскара Арнульфа Рамэра, арцыбіскупа Сан-Сальвадора, забітага з нянавісці да веры 24 сакавіка 1980 г.