Да Дня нараджэння Бэнэдыкта XVI: кніга пра дыялог з юдаізмам
Да 92-га Дня нараджэння Бэнэдыкта XVI у Італіі выйшла кніга, якая змяшчае ліставанне паміж Папам-эмерытам і Галоўным рабінам Вены Ар’е Фолгерам на тэму хрысціянска-юдэйскіх адносін.
“Дыялог” распачаўся ў красавіку 2018 г., калі Папа-эмерыт апублікаваў у часопісе “Cummunio” артыкул пра паглыбленне тэалагічнага дыялогу з юдэямі. У адказ на яго Галоўны рабін змясціў на старонках „Jüdische Allgemeine” сваю палеміку, на якую Бэнэдыкт XVI вычарпальна адказаў у асабістым лісце. На папскі ліст са свайго боку адрэагаваў Фолгер.
Увесь дыялог ужо публікаваўся на нямецкай мове ў канцы 2018 г. у “Communio”.
Прэзентацыя італьянскай кнігі “Benedetto XVI in dialogo con il rabbino Arie Folger: Ebrei e Cristiani” пройдзе ў канцы мая ў Грыгарыянскім універсітэце з удзелам рабіна Фолгера і асабістага сакратара Бэнэдыкта XVI, арцыбіскупа Георга Генсвайна.
16 красавіка 2019, 12:30