Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Fine - Requiem, grande Messe des Morts, Op. 5 per tenore, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Св. Францішак Ксавэрый - місінер Японіі. Ілюстрацыйнае фота Св. Францішак Ксавэрый - місінер Японіі. Ілюстрацыйнае фота 

Японцы рыхтуюцца да візіту Святога Айца

Вядзецца падрыхтоўка да візіту Папы ў Японію. Ён пройдзе 23-27 лістапада 2019 г. З гэтай нагоды 2 лістапада ў Токіо пройдзе навуковы сімпозіум, прысвечаны гісторыі мясцовага Касцёла і яго будучыні.

У форуме: “Жыць радасцю Евангелля. З пункту гледжання 470 гадоў гісторыі японскага Касцёла” прымуць удзел пераважна свецкія католікі, для якіх гэта будзе магчымасць падзяліцца сваёй верай. Ён пройдзе ў каталіцкім цэнтры “Нікалас Барэ” ў Токіо-Ёцуя.

Даклады будуць прысвечаныя прысутнасці хрысціянства ў Японіі ў апошнія пяць стагоддзяў: “спадчыне, інкультурацыі і дыялогу”, “місіі евангелізацыі ў Японіі”. У адным з іх прагучыць адказ на пытанне: “Чаму св. Францішак Ксавэрый апынуўся ў Кагасіме”. Гаворка пойдзе таксама пра рухі свецкіх вернікаў у сучасным японскім Касцёле.

У межах сімпозіума адбудзецца малітва ў духу экуменічнай супольнасці Тэзэ і канцэрт маладога аўтара рэлігійных песень Юры Коізумі.

Галоўнай тэмай падарожжа Папы ў Японію стане ахова навакольнага асяроддзя. “Абараняць кожнае жыццё” – так гучыць яго дэвіз. 32-і Апостальскі візіт Францішка за межы Італіі, акрамя Японіі, уключыць Тайланд. Ён стане другім пасля св. Яна Паўла II Пантыфікам, які наведае дзве азіяцкія краіны.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 верасня 2019, 14:07
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031