Японцы рыхтуюцца да візіту Святога Айца
У форуме: “Жыць радасцю Евангелля. З пункту гледжання 470 гадоў гісторыі японскага Касцёла” прымуць удзел пераважна свецкія католікі, для якіх гэта будзе магчымасць падзяліцца сваёй верай. Ён пройдзе ў каталіцкім цэнтры “Нікалас Барэ” ў Токіо-Ёцуя.
Даклады будуць прысвечаныя прысутнасці хрысціянства ў Японіі ў апошнія пяць стагоддзяў: “спадчыне, інкультурацыі і дыялогу”, “місіі евангелізацыі ў Японіі”. У адным з іх прагучыць адказ на пытанне: “Чаму св. Францішак Ксавэрый апынуўся ў Кагасіме”. Гаворка пойдзе таксама пра рухі свецкіх вернікаў у сучасным японскім Касцёле.
У межах сімпозіума адбудзецца малітва ў духу экуменічнай супольнасці Тэзэ і канцэрт маладога аўтара рэлігійных песень Юры Коізумі.
Галоўнай тэмай падарожжа Папы ў Японію стане ахова навакольнага асяроддзя. “Абараняць кожнае жыццё” – так гучыць яго дэвіз. 32-і Апостальскі візіт Францішка за межы Італіі, акрамя Японіі, уключыць Тайланд. Ён стане другім пасля св. Яна Паўла II Пантыфікам, які наведае дзве азіяцкія краіны.