Святы Айцец падтрымаў няпоўнаспраўных на іх шляху ў Лурд
“Пан блізкі і салідарны з тымі, хто нясе штодзённы крыж з мужнасцю і цярплівасцю”, - падбадзёрыў Францішак няпоўнаспраўных, якія бяруць удзел у агульнаітальянскай пілігрымцы ў Лурд.
У спецыяльная тэлеграме, падпісанай ад імя Пантыфіка кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, гучыць спадзяванне, што досвед братэрскай малітвы і міласэрнасці дапаможа кожнаму пілігрыму распазнаць Езуса, Які прысутнічае ў бедных і хворых. Папа запэўнівае ў сваёй малітве і дасылае апостальскае благаслаўленне.
Пілігрымку арганізаваў UNITALSI – каталіцкі Італьянскі нацыянальны саюз транспартавання хворых у Лурд і міжнародныя санктуарыі.
25 верасня 2019, 13:08