Пошук

Кс. Фернанда Рока Кс. Фернанда Рока 

Сінод: перуанскі езуіт пра душпастырства сярод жыхароў Амазоніі

Служэнне сярод карэнных народаў Амазоніі абцяжарана пранікненнем у рэгіён арганізаванай злачыннасці, - заўважыў перуанскі езуіт, кс. Фернанда Рока.

Кажучы аб нялёгкім служэнні сярод карэнных народаў, святар падкрэсліў, што Касцёл павінен мець на ўвазе ўсё насельніцтва Амазоніі. А рэчаіснасць сёння такая, што карэнныя жыхары лясоў складаюць меншасць у некалькі працэнтаў.

“Ёсць нелегальныя шахты, золаташукальнікі, у асноўным на поўдні ад Амазонкі. Усё гэта звязана з карупцыяй, прастытуцыяй і сексуальным насіллем над дзецьмі. Гэта сапраўдная мафія. Яны кантралююць рэгіёны, у якіх развіваецца незаконная здабыча сыравіны, што прыводзіць да забруджвання навакольнага асяроддзя”, - падзяліўся душпастыр. Ён паведаміў, што існуе і так званая лясная мафія, якая кантралюе ізаляваныя раёны Амазоніі, дзе жывуць карэнныя плямёны, якія, жадаючы захаваць свой лад жыцця, не хочуць падтрымліваць сувязь з грамадствам.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 кастрычніка 2019, 13:39