Сінод: перуанскі езуіт пра душпастырства сярод жыхароў Амазоніі
Кажучы аб нялёгкім служэнні сярод карэнных народаў, святар падкрэсліў, што Касцёл павінен мець на ўвазе ўсё насельніцтва Амазоніі. А рэчаіснасць сёння такая, што карэнныя жыхары лясоў складаюць меншасць у некалькі працэнтаў.
“Ёсць нелегальныя шахты, золаташукальнікі, у асноўным на поўдні ад Амазонкі. Усё гэта звязана з карупцыяй, прастытуцыяй і сексуальным насіллем над дзецьмі. Гэта сапраўдная мафія. Яны кантралююць рэгіёны, у якіх развіваецца незаконная здабыча сыравіны, што прыводзіць да забруджвання навакольнага асяроддзя”, - падзяліўся душпастыр. Ён паведаміў, што існуе і так званая лясная мафія, якая кантралюе ізаляваныя раёны Амазоніі, дзе жывуць карэнныя плямёны, якія, жадаючы захаваць свой лад жыцця, не хочуць падтрымліваць сувязь з грамадствам.