Святая Зямля: прадстаўнікі Цэркваў абмяняліся віншаваннямі
У духу сапраўднага экуменізму прадстаўнікі хрысціянскіх супольнасцей Святой Зямлі сустрэліся, каб абмяняцца віншаваннямі з нагоды Божага Нараджэння.
27 снежня 2019 г. кусташ Святой Зямлі, айцец Франчэска Патан, прыняў у кляштары Святога Збаўцы ў Іерусаліме Патрыярха Іерусалімскай Праваслаўнай Царквы Тэафіла ІІІ, прадстаўнікоў Іерусалімскага Патрыярхату Армянскай Апостальскай Царквы, Копцкай Праваслаўнай Царквы, Сірыйскай Праваслаўнай Царквы і Лацінскага Патрыярхату Іерусаліма. Затым ён разам з іншымі францішканамі адведаў Патрыярха Мельхіцкай Грэка-Каталіцкай Царквы Юзафа І Абсі.
Падчас сустрэч падкрэслівалася важнасць супрацоўніцтва і ўмацавання адносін паміж рознымі канфесіямі дзеля міру, захавання хрысціянскай прысутнасці ў рэгіёне і распаўсюджвання Евангелля.
28 снежня 2019, 14:33