Кардынал: пераслед на Блізкім Усходзе яднае хрысціян
“Кроў мучанікаў не дзеліць, а яднае”, - зазначыў старшыя Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Ён перакананы, што кроў вялікай колькасць мучанікаў таксама стане “зернем адзінства Цела Хрыста, параненага мноствам падзелаў”.
Ватыканскі іерарх распавёў, што дзякуючы высілкам Рады Цэркваў Блізкага Усходу і лакальным экуменічным ініцыятывам ужо можна бачыць супрацоўніцтва паміж хрысціянамі ў розных сферах.
Кардынал звярнуў увагу на ўзаемадзеянне паміж Каталіцкім Касцёлам і Сірыйскай Праваслаўнай Царквой, Халдэйскай Царквой і Асірыйскай Царквой Усходу ў справах, якія тычыцца прыняцця сакрамэнту намашчэння хворых, споведзі і Эўхарыстыі. “Вядома, нельга казаць, што такія ініцыятывы – гэта непасрэдны вынік пераследу хрысціян, але тым не менш яны зблізілі хрысціян і Цэрквы паміж сабой”, - заўважыў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.