Епіскапат ЗША з надзеяй пра амерыканска-іранскія адносіны
“Мір занадта няўстойлівы, каб яго неабдумана ставіць пад пагрозу – не так даўно вайна ў гэтым рэгіёне стала прычынай гібелі соцень тысяч людзей і неапісальных пакут і крайняй нестабільнасці”, - дадаў старшыня Канферэнцыі Біскупаў ЗША.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў гатоўнасць да міру з Іранам і адначасова ўвёў далейшыя эканамічныя санкцыі супраць гэтай краіны ў сувязі з ракетнай атакай на амерыканскія базы ў Іраку. Узмацненне жорсткасці санкцый разглядаецца як спроба зняць напружанне і пазбегнуць узброенага канфлікту. “Гэта вялікае палягчэнне”, - заявіў арцыбіскуп Хасэ Гомес.
“Крок назад у ваеннай рыторыцы ўзмацнення канфлікту добра ўспрымаецца хрысціянамі ў Іраку і ва ўсім свеце”, - сказала Мар’ян Кузімано Лаў, эксперт па міжнародным супрацоўніцтве Амерыканскага каталіцкага ўніверсітэта. “Здаецца, іранская атака была скіравана вельмі дакладна, каб пазбегнуць забойства амерыканцаў і іракцаў. Гэта была прапанова, якая дала Дональду Трампу магчымасць выйсці з гонарам з гэтай сітуацыяй і не даць ёй перарасці ў канфлікт. Прэзідэнт, здаецца, прыняў яе”, - пракаментавала прафесар.
Святы Пасад занепакоены эскалацыяй канфлікту паміж Вашынгтонам і Тэгеранам, выкліканай смерцю генерала Касэма Сулеймані, ключавой фігуры іранскага істэблішменту, забітага ў Багдадзе ў выніку ракетнага ўдару ЗША. Улады Ірана расцанілі амерыканскі рэйд як акт тэрарызму.
Таксама Папа, сустракаючыся на днях з дыпкорпусам, акрэдытаваным пры Святым Пасадзе, звярнуў увагу на трывожныя сігналы, якія паступаюць з усяго рэгіёна пасля росту напружанасці паміж Іранам і ЗША. На яго думку, гэта можа запаволіць працэс аднаўлення Ірака і стварыць аснову для маштабнага канфлікту. “Аднаўляю свой зварот да ўсіх зацікаўленых бакоў, пазбегнуць уздыму канфлікту і захаваць полымя дыялогу і самакантролю пры поўным прытрымліванні міжнароднай законнасці”, - сказаў Папа.