Кніга пра духоўную сувязь Францішка і Яна Паўла II
14 лютага ў Італіі выйдзе кніга “Святы Ян Павел II Вялікі” (San Giovani Paolo Magno) пра духоўную сувязь Францішка і Яна Паўла II.
Партал Rome Reports, які распаўсюдзіў навіну, нагадаў, што Ян Павел II уключыў 21 лютага 2001 г. кардынала Хорхэ Марыа Берголіа ў Калегію кардыналаў, а Францішак усяляк падтрымліваў кананізацыю свайго папярэдніка на Пасадзе св. Пятра.
Кніга – запіс разважанняў Францішка на тэму святога Папы. Гэта плён размоў паміж Святым Айцом і кс. Луіджы Марыя Эпікока ў перыяд з чэрвеня 2019 г. па студзень 2020 г. Пантыфік вельмі цэніць працу і творчасць гэтага маладога святара і аўтара. У снежні ён уручыў адну з кніг кс. Луіджы супрацоўнікам Рымскай курыі пасля традыцыйнай перадкаляднай сустрэчы.
27 студзеня 2020, 11:12