vatican-pope-audience-1540372579787.jpg

Святы Айцец заклікаў маліцца за кансэкраваных асоб

29 студзеня 2020 г., вітаючы пілігрымаў падчас агульнай аўдыенцыі, Францішак нагадаў, што 2 лютага адзначаецца Дзень кансэкраванага жыцця. Ён заклікаў вернікаў маліцца за законніц і законнікаў.

“У нядзелю, у свята Ахвяравання Пана, мы адзначым Дзень кансэкраванага жыцця. Будзем жа маліцца за законніц і законнікаў, якія прысвячаюць сябе Богу і братам у штодзённым служэнні ў адпаведнасці з сваёй харызмай, каб яны заўсёды былі вернымі сведкамі збаўчай любові Хрыста. Будзем жа маліцца аб новых пакліканнях да кансэкраванага жыцця”, - заклікаў Пантыфік.

Дзень, прысвечаны святасці і каштоўнасці манаскага жыцця, устанавіў св. Ян Павел ІІ у 1997 г. Ён з’яўляецца для законніц і законнікаў каштоўнай магчымасцю аднавіць свае манаскія шлюбы і абяцанні і ажывіць пачуцці, якія сталі матывам ахвяравання сябе Богу.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 студзеня 2020, 11:12