Францішак занепакоены сітуацыяй мігрантаў
Святы Айцец нагадаў пра мігрантаў, якія шукаюць прытулку і дапамогі. Ён заклікаў да малітвы ў іх інтэнцыі. Аб гэтым ён сказаў на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі” 1 сакавіка 2020 г.
“Жадаю, каб велікапосны шлях, які пачаўся некалькі дзён таму, прынёс багатыя духоўныя плёны і матарыяльныя даброты. Мяне засмучаюць паведамленні, пра шматлікіх уцекачоў, жанчын, мужчын і дзяцей, выгнаных з дому з-за вайны, якія шукаюць прытулку і дапамогі ў свеце. Сітуацыя стала сапраўды вельмі сур'ёзнай”, - сказаў Папа.
Святы Айцец не сказаў пра канкрэтную краіну, але яго заклік супадае з чарговым міграцыйным крызісам, выкліканым эскалацыяй гвалту ў Сірыі, у прыватнасці ў правінцыі Ідлібу. Вайна ў гэтым рэгіёне прымусіла амаль мільён людзей уцякаць адтуль. Большасць уцекачоў знайшла прытулак каля турэцкай мяжы.
01 сакавіка 2020, 15:16