Разважанні да Крыжовага Шляху ў Калізеі напісалі зняволеныя
“Кожны год вечарам Вялікай пятніцы я праходжу Крыжовы Шлях у Калізеі: падчас гэтага набажэнства, вельмі дарагога хрысціянскаму народу, мы суправаджаем Пана на шляху Крыжа. Гэты Шлях кожны год пазначаецца асобнай тэмай, таму што Бог прамаўляе ў гісторыі праз людзей, выкарыстоўваючы нашы з вамі біяграфіі”, - напісаў Папа ў сваім лісце, апублікаваным на старонках газеты “Il Mattino di Padova”.
Пантыфік прызнаўся, што ў гэтым годзе ён вельмі хацеў, каб сваімі раважаннямі са светам падзялілася парафія Дома пазбаўлення волі “Due Palazzi”. “Я абраў турму – з усёй яе нявызначанасцю, – каб і на гэты раз нам задавалі тэмп самыя апошнія”, - заўважыў ён.
, - патлумачыў сваё рашэнне Папа.
Разважанні сталі эфектам “суладнай працы ў групе”, якая аб’яднала розных людзей са свету пенітэнцыярных устаноў: ахвяру злачынства, зняволенага, турэмнага афіцэра, валанцёра, сваякоў асуджаных, суддзю, дзіцячага выхавацеля, Касцёл, несправядліва абвінавачанага.
“Чытаючы напісаныя разважанні, я быў моцна ўражаны. Я адчуў сябе глыбока ўцягнутым у гэтую гісторыю, адчуў сябе братам тых, хто здзейсніў памылкі, і тых, хто пагадзіўся ісці побач з імі і дапамагчы ім зноўку ўзысці па схіле. Разумею, што нялёгка гарманізаваць справядлівасць і міласэрнасць, але там, дзе гэта атрымоўваецца, у выйгрышы аказваецца ўсё грамадства”, - падзяліўся Францішак.