08048_30032018.JPG

Разважанні да Крыжовага Шляху ў Калізеі напісалі зняволеныя

Францішак даручыў напісаць разважанні да сёлетняга пакутнага набажэнства, якое традыцыйна пройдзе ў Вялікую Пятніцу ў Калізеі, вернікам турэмнай парафіі ў італьянскай Падуі.

“Кожны год вечарам Вялікай пятніцы я праходжу Крыжовы Шлях у Калізеі: падчас гэтага набажэнства, вельмі дарагога хрысціянскаму народу, мы суправаджаем Пана на шляху Крыжа. Гэты Шлях кожны год пазначаецца асобнай тэмай, таму што Бог прамаўляе ў гісторыі праз людзей, выкарыстоўваючы нашы з вамі біяграфіі”, - напісаў Папа ў сваім лісце, апублікаваным на старонках газеты “Il Mattino di Padova”.

Пантыфік прызнаўся, што ў гэтым годзе ён вельмі хацеў, каб сваімі раважаннямі са светам падзялілася парафія Дома пазбаўлення волі “Due Palazzi”. “Я абраў турму – з усёй яе нявызначанасцю, – каб і на гэты раз нам задавалі тэмп самыя апошнія”, - заўважыў ён.

“Турма – гэта калейдаскоп сітуацый, і заўсёды існуе вялікая рызыка расказаць пра нейкую дэталь у шкоду цэламу. Уваскрасенне чалавека ніколі з’яўляецца справай не кагосьці аднаго, але цэлай супольнасці, якая працуе разам”

, - патлумачыў сваё рашэнне Папа.

Разважанні сталі эфектам “суладнай працы ў групе”, якая аб’яднала розных людзей са свету пенітэнцыярных устаноў: ахвяру злачынства, зняволенага, турэмнага афіцэра, валанцёра, сваякоў асуджаных, суддзю, дзіцячага выхавацеля, Касцёл, несправядліва абвінавачанага.

“Чытаючы напісаныя разважанні, я быў моцна ўражаны. Я адчуў сябе глыбока ўцягнутым у гэтую гісторыю, адчуў сябе братам тых, хто здзейсніў памылкі, і тых, хто пагадзіўся ісці побач з імі і дапамагчы ім зноўку ўзысці па схіле. Разумею, што нялёгка гарманізаваць справядлівасць і міласэрнасць, але там, дзе гэта атрымоўваецца, у выйгрышы аказваецца ўсё грамадства”, - падзяліўся Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 сакавіка 2020, 12:21