Старшыня СОМЕСЕ крытыкуе ЕС за недахоп салідарнасці
Кардынал Жан-Клод Олерыш заўважыў, што Кітай аказвае вялікую дапамогу Індыі ў барацьбе з хваробай. Але такой узаемадапамогі няма паміж еўрапейскімі краінамі. “Я думаю, што народы, якія найбольш пакутуюць, заўсёды патрабуюць падтрымкі звонку”, - сказаў ён.
Арцыбіскуп Люксембурга нагадаў, што Еўропа – гэта салідарная супольнасць, а салідарнасць павінна галоўным чынам праяўляцца ў цяжкія моманты. “Менавіта зараз трэба прадэманстраваць, што існуе еўрапейская тоеснасць. Еўрапейская, хрысціянская тоеснасць”, - сцвердзіў ён.
Іерарх звярнуў увагу на тое, што Германія і Францыя ўвялі забарону на вываз спецыяльных абарончых сродкаў, такіх як адзенне і маскі, якіх для барацьбы з каронавірусам моцна патрабавала Італія. З іншага боку маскі ў Італію пастаўляе Кітай, улады якога хочуць, каб усе забылі пра ўтойванне ім з’яўлення вірусу.
Кардынал пажадаў, каб еўрапейскія краіны дзейнічалі не толькі ў інтарэсах сваіх дзяржаў, але бралі пад увагу ўсіх. “Таму звяртаюся да палітыкаў: калі гэта магчыма, трэба даць сведчанне глыбокай салідарнасці, якая павінна панаваць у Еўропе!”, - сказаў іерарх.
Ну думку старшыні СОМЕСЕ, пандэмія каронавіруса дае вельмі каштоўны ўрок. “Я думаю, што настаў час спыніцца і падумаць пра тое, што па-сапраўднаму важнае ў нашым жыцці. Усё гэта дазваляе нам зноў зразумець, што наша жыццё знаходзіцца ў руках Божых, а таксама тое, што ў адзіночку мы не можам дасягнуць шчасця”, - падкрэсліў іерарх.