Епіскапат ЗША: мір немагчымы без справядлівасці
Дакумент быў падрыхтаваны старшынямі секцый епіскапату, якія займаюцца пытаннямі справядлівасці, чалавечага развіцця, міграцыі і расізму.
Амерыканскія іерархі падкрэслілі, што супрацоўнікі сіл правапарадку “выконваюць важную і патрэбную службу”, але заўважылі, што “страшнае і несправядлівае забойства Джорджа Флойда, Рэйшарда Брукса і іншых людзей” паказвае неабходнасць “паляпшэнняў у сферы фармацыі і адказнасці паліцыі”. Біскупы падкрэслілі, што гаворка ідзе пра пытанні, якія тычацца ўжывання зброі, выпадкаў дыскрымінацыі і прадузятасці.
Іерархі спаслаліся на свае душпастырскія лісты аб правасуддзі і расізме, выдадзеныя на працягу апошніх гадоў, на каментары Францішка адносна смерці Джорджа Флойда, на яго прамову аб ужыванні сілы паліцыяй, а таксама на словы Бэнэдыкта XVI і Яна Паўла ІІ аб ролі паліцыі.
“Мы падтрымліваем доўгую традыцыю, якая цягнецца ад св. Аўгустына і св. Тамаша Аквінскага да Марціна Лютэра Кінга, і сцвярджае, што мэтай закону і сіл правапарадку з’яўляецца ахова справядлівасці”, - напісалі біскупы. Яны заўважылі таксама, што адзінае вырашэнне актуальных праблем заключаецца ў прыняцці мудрай парады св. Паўла VI: “Калі хочаш міру, працуй на карысць справядлівасці”.
Дакумент падпісалі старшыні трох секцый Канферэнцыі Біскупаў ЗША: Камісіі па справах справядлівасці і чалавечага развіцця – арцыбіскуп Пол Коклей; Камітэта па міграцыі – біскуп Марыё Дарсанвіль і Камітэтат па пытаннях расізму – біскуп Шэлтан Фабр.