unnamed.jpg

Пантыфік паўдзельнічае ў адукацыйнай відэаканферэнцыі

5 чэрвеня 2020 г. Папскі фонд “Scholas Occurrentes” арганізоўвае відэаканферэнцыю з прадстаўнікамі моладзі з усяго свету. Да яе далучыцца Пантыфік.

Нагодай стаў Сусветны дзень навакольнага асяроддзя, абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН на Стакгольмскай канферэнцыі ў 1972 г.

Арганізатары паведамілі, што гледачамі спецыяльнага відэапаслання Францішка стануць студэнты, бацькі, настаўнікі, палітыкі і значныя грамадскія асобы.

“Scholas Occurrentes” – гэта глабальная сетка школ пад эгідай Каталіцкага Касцёла, створаная для прасоўвання сувязей паміж адукацыйнымі ўстановамі свету. Яна ставіць перад сабой задачу сумеснага выкарыстання праектаў і дапамогу школам з меншымі рэсурсамі, і ўсё гэта на карысць паўсюднага доступу да адукацыі.

19 сакавіка 2014 г. Святы Пасад афіцыйна прызнаў “Scholas Occurrentes” прыватным фондам. Ад жніўня 2015 г. ён падпарадкоўваецца Кангрэгацыі па справах духавенства. Узначальваюць яго Хасэ Марыя дэль Кораль і Энрыке Палмейра, якія разам з біскупам Марсэла Санчэсам Саронда фарміруюць яго кіраўніцтва.

04 чэрвеня 2020, 11:39