Арцыбіскупа Кандрусевіча не ўпускаюць у Беларусь
Старшыню беларускага каталіцкага епіскапату беларускія памежнікі не ўпускаюць у Беларусь. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 31 жніўня 2020 г. вяртаўся з замежнай службовай паездкі.
Гэта афіцыйна пацвердзіў Генеральны вікарый Мінска Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп Юрый Касабуцкі. На памежным пераходзе Кузніца Беластоцкая - Брузгі супрацоўнікі памежнай службы Рэспублікі Беларусь адмовілі кіраўніку епіскапату ва ўездзе ў краіну без тлумачэння прычыны. Арцыбіскуп Кандрусевіч з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.
Прадстаўнікі памежнай службы пакуль ніяк не каментуюць сітуацыю.
31 жніўня 2020, 15:01