Пошук

Ян Павел ІІ. 22 кастрычніка 1978 г. падчас інаўгурацыйнай Імшы пантыфікату Ян Павел ІІ. 22 кастрычніка 1978 г. падчас інаўгурацыйнай Імшы пантыфікату  

“Малітва за Айчыну” Яна Паўла ІІ загучыць ва ўсёй Беларусі

Епіскапат Беларусі заклікаў да ўзмоцненай малітвы аб мірным вырашэнні напружанай сітуацыі ў краіне. Іерархі падпісалі адмысловы зварот да католікаў.

“Вось ужо некалькі дзён у нашай Бацькаўшчыне працягваюцца сутыкненні паміж грамадзянамі і супрацоўнікамі сілавых структур. Чарговыя выбары выклікалі ў нашым грамадстве напружанасць. У выніку актыўнага супрацьстаяння пралілася кроў і ёсць шмат пацярпелых як фізічна, так і маральна. Многія з іх – гэта мірныя і нявінныя людзі рознага ўзросту”, - гаворыцца ў тэксце, апублікаваным catholic.by.

Каталіцкія біскупы Беларусі асуджаюць кожны акт насілля, які брат здзяйсняе супраць брата і заклікаюць спыніць непатрэбную агрэсію і распачаць дыялог дзеля дабра чалавека і ўсяго грамадства.

Іерархі запрасілі католікаў Беларусі далучыцца да штодзённай малітвы ў інтэнцыі Бацькаўшчыны і ўсяго народа. У бліжэйшую нядзелю, 16 жніўня ва ўсіх парафіях адбудуцца св. Імшы ў гэтай інтэнцыі, затым вернікі штодзённа будуць збірацца на агульнабеларускую адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту. Таксама кожны дзень набажэнствы будуць завяршацца адмысловай малітвай: біскупы прапануюць, каб гэта была “Малітва за Айчыну” Яна Паўла ІІ.

 

14 жніўня 2020, 14:59