У Беларусі будуць маліцца за вырашэнне палітычнага крызісу
З такім жа намерам у наступным месяцы ўсе чатыры катэдры наведае фігура св. Міхала Арханёла – заступніка Беларусі.
“Вялікую трывогу выклікае сёння і складаная эканамічная сітуацыя. Нам пагражае міжнародная ізаляцыя. Раскол грамадства павялічваецца, што не абяцае яму добрай будучыні, бо, як кажа Хрыстус: “Кожнае валадарства, падзеленае само ў сабе, спусташаецца; і кожны горад ці дом, падзелены сам у сабе, не выстаіць” (Мц 12, 25). Усё часцей можна пачуць думку, што рэальнай становіцца пагроза грамадзянскай вайны, аб чым ніхто з нас не мог нават і падумаць яшчэ некалькі месяцаў таму”, - гаворыцца ў тэксце, апублікаваным catholic.by.
Старшыня Канферэнцыі Біскупаў у Беларусі прапануе “прызнаць грэх – асабісты і калектыўны – і пакаяцца з мэтай перамены нашага жыцця”. “Замест хлусні павінна запанаваць праўда, замест зла – дабро, замест нянавісці – любоў, замест асуджэння – прабачэнне, замест згубных падзелаў – еднасць”, - заклікаў іерарх.