Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Адказ Папы бразільскім святарам па пытанні вылучэння біскупаў

Францішак адказаў на ліст групы бразільскіх святароў, якія скардзіліся на адсутнасць належных кансультацый па пытанні прызначэння новых біскупаў.

У сваім лісце ад 19 чэрвеня 2020 г. 88 прадстаўнікоў духавенства, у тым ліку пяць біскупаў, папрасілі змяніць паводзіны нунцыятуры, якая, на іх думку, недастаткова кансультуецца з рэгіянальнымі і нацыянальнай Канферэнцыямі Біскупаў адносна вылучэння кандыдатаў.

Таксама падпісанты лічаць, што існуе горшае стаўленне да чарнаскурых семінарыстаў. Яны звярнулі ўвагу і на тое, што ў краіне, дзе пражывае 110 млн афра-бразільцаў, невялікая колькасць чарнаскурых біскупаў, што, на іх думку, не адпавядае адсотку афра-бразільцаў у грамадстве і сярод духавенства.

Папа адказаў рукапісным лістом ад 9 верасня 2020 г., у якім двойчы падзякаваў за тое, што святары напісалі яму, уздымаючы гэта важнае пытанне. Ён запэўніў, што будзе размаўляць з прэфектам Кангрэгацыі па справах біскупаў, кардыналам Маркам Уэле і новым Апостальскім нунцыем у Бразіліі, арцыбіскупам Джамбатыста Дзікватра, які пачне сваю працу ў бліжэйшыя тыдні.
 

15 верасня 2020, 13:37