Біскуп Аляксандр Яшэўскі падчас аўдыенцыі з Папам Біскуп Аляксандр Яшэўскі падчас аўдыенцыі з Папам 

Біскуп: словы Папы можна аднесці да сітуацыі ў Беларусі

Хоць Францішак не назваў канкрэтных краін, але сказанае ім можна ў поўнай мерны аднесці да сітуацыі ў Беларусі, дзе не спыняюцца масавыя мірныя пратэсты, - лічыць біскуп Аляксандр Яшэўскі.

13 верасня 2020 г., падчас сустрэчы з вернікамі на “Анёл Панскі” Пантыфік запрасіў касцёльную супольнасць краін, дзе адбываюцца пратэсты, пад кіраўніцтвам сваіх пастыраў працаваць на карысць дыялогу, прымірэння і прабачэння. Ён заклікаў дэманстрантаў “мірна выказвацца пра свае праблемы, не паддаючыся спакусе агрэсіі і гвалту”, а дзяржаўныя ўлады – “прыслухацца да голасу сваіх суграмадзян і пайсці насустрач іх законным імкненням, забяспечваючы поўную павагу да правоў чалавека і грамадзянскіх свабод”.

“Менавіта такі падыход да вырашэння складанай грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі прапаноўваў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які з 31 жніўня не мае магчымасці вярнуцца на Радзіму”, - цытуе біскупа Яшэўскага catholic.by.

Святы Айцец заўважыў, што “шматлікія народныя дэманстрацыі пратэсту выражаюць нарастаючы неспакой грамадзянскай супольнасці ва ўмовах асабліва крытычных палітычных і сацыяльных сітуацый”.
 

14 верасня 2020, 11:42