Кардынал Пупар: Ян Павел ІІ цаніў ролю культуры ў жыцці народаў
Летнія семінары ў папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа, на якія запрашаліся такія важныя філосафы, як Рыкер, Левінас і Гадамер, сталі добрым сведчаннем гэтага.
З нагоды свайго 90-годдзя французскі іерарх даў інтэрв’ю, у якім падсумаваў шматгадовае служэнне ў Ватыкане. Большая яго частка прысвечана Яну Паўлу ІІ, бо менавіта падчас яго пантыфікату кардынал узяў на сябе кіраўніцтва Папскай радай па культуры.
У прыватнасці, Пупар падкрэсліў важнасць перагляду працэсу па справе Галілея. Тады Касцёл упершыню прызнаў, што Галілей быў асуджаны ў выніку памылкі суддзяў, якія, аднак, дзейнічалі добрасумленна. Ян Павел II хацеў паказаць, што гэты вялікі вучоны пакутаваў з прычыны Касцёла.
Павел VI быў “самотны” ў гэтай працы. Большасць экспертаў адвярнуліся ад яго, як і яго французскія сябры Марытэн і Гітон. Менавіта тады ключавым стаў уклад Кардынала Вайтылы, - прызнаўся кардынал Пупар, які ў той час працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце.
У шырокім інтэрв’ю штодзённіку Avvenire, іерарх таксама выказаў надзею на адраджэнне каталіцкай веры на сваёй радзіме. Ён нагадаў, што з Францыі выводзяцца шмат вялікіх святых, мысляроў і пастыраў. Сёння Касцёл мае праблемы з абвяшчэннем Добрай Навіны маладому пакаленню. Аднак Дух Святы ўсё яшчэ дзейнічае. Ёсць шмат праяў адраджэння каталіцкай веры, пачынаючы з сем’яў, якія шукаюць ідэал хрысціянскага жыцця. Гэта можа стаць закваскай для нашага стомленага і старога свету, - спадзяецца блізкі супрацоўнік Яна Паўла ІІ.