Францішак засмучаны смерцю малайзійскага кардынала
У спачувальнай тэлеграме Пантыфік выказаў сваю блізкасць духавенству і вернікам архідыяцэзіі Куала-Лумпур, пастырам якой спачылы іерарх быў на працягу доўгага часу.
“З удзячнасцю за вернае евангельскае сведчанне кардынала Фэрнандэса, за яго шчодрае служэнне Касцёлу ў Малайзіі і даўнюю адданасць развіццю экуменізма і міжрэлігійнага дыялога, далучаюся да вашай малітве аб вечным супакоі для яго”, - запэўніў Папа.
Энтані Сотэр Фэрнандэса нарадзіўся ў 1932 г. у Малайзіі. У 1966 г. прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне, а ў 1978 г. стаў біскупам. 2 ліпеня 1983 г. св. Ян Павел ІІ прызначыў іерарха Мітрапалітам Куала-Лумпура. Гэту пасаду іерарх займаў да 2003 г. Падчас кансісторыя 19 лістапада 2016 г. атрымаў кардынальскую годнасць, стаўшы першым кардыналам у гісторыі сваёй краіны.