Падчас папскай Імшы ў Сусветны дзень місій. Ілюстрацыйнае фота Падчас папскай Імшы ў Сусветны дзень місій. Ілюстрацыйнае фота 

Пандэмія не перашкодзіла правядзенню Сусветнага дня місій

Кангрэгацыя Евангелізацыі Народаў і Папскія місійныя ініцыятывы заклікалі да актыўнага ўдзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні Сусветнага дня місій і шчодрай падтрымцы евангелізацыйных ініцыятыў.

“Ва ўмовах цяжкасцей, выкліканых пандэміяй ва ўсім свеце, шчодрасць не знікае. На ўсіх кантынентах працягваецца праца па заахвочванні да ўдзелу ў спецыяльным зборы ахвяраванняў, які пройдзе ў Касцёле 18 кастрычніка і стане ўкладам у Агульны фонд салідарнасці Папскіх місійных ініцыятыў для падтрымкі працы мясцовых Касцёлаў”, - гаворыцца ў спецыяльнай заяве.

Сусветны дзень місій адзначаецца кожны год у трэцюю нядзелю кастрычніка. Ён быў устаноўлены ў 1926 г. папам Піем ХІ. Тэма сёлетняга: “Вось я, пашлі мяне (Іс 6, 8)”. У спецыяльным пасланні да яго Францішак адзначыў, што пакліканне да місіі – гэта запрашэнне выйсці з уласнай замкнёнасці дзеля любові да Бога і да бліжняга, гатоўнасць быць пасланымі па прыкладзе Езуса Хрыста.
 

01 кастрычніка 2020, 13:39