Цэрквы Германіі заклікалі паважаць правы чалавека ў Беларусі
Ад беларусаў людзі ў Германіі вучацца, наколькі каштоўныя і наколькі мала відавочныя дэмакратыя і свабода думкі, - сказаў іерарх. Ён дадаў: “Мы таксама вучымся, што Касцёл павінен быць адважным і гатовым заняць пазіцыю там, дзе растаптваюцца чалавечая годнасць і правы чалавека”.
“Вы таксама павінны ведаць, што ваша стаўленне дае нам сілу, мужнасць і падбадзёрвае. Наша салідарнасць не аднабаковая, бо мы жывём адзін дзеля аднаго”, - сказаў каталіцкі арцыбіскуп у берлінскай катэдры.
, - падкрэсліла лютэранскі епіскап Пэтра Босэ-Хубэр.
З іншага боку, старшыня Супольнасці Хрысціянскіх Цэркваў у Германіі, грэка-праваслаўны протаіерэй Раду Канстанцін Мірон запэўніў, што набажэнства з’яўляецца “выразам нашага вялікага імкнення да міру і негвалтоўнага жыцця ў Беларусі”. “Душа баліць з прычыны сітуацыі ў Беларусі. Супольнасць азначае сумеснае пакутаванне, сумесную малітву і надзею”, - сказаў праваслаўны святар.
Экуменічная малітва аб міры ў Беларусі была арганізавана Радай Евангельскіх Цэркваў у Германіі, Каталіцкай Канферэнцыяй Біскупаў, Супольнасцю Хрысціянскіх Цэркваў і каталіцкім фондам дапамогі Усходняй Еўропе Renovabis.
Раней Renovabis заклікаў спыніць пераслед святароў і рэлігійных дзеячаў у Беларусі. “Мы не можам маўчаць, калі людзей саджаюць у турму толькі таму, што яны рэалізавалі сваё права на свабоду слова”, - адзначыў кс. Крысціян Хартль, генеральны дырэктар фонду.