Лагатып Caritas Лагатып Caritas 

Caritas прапанавала інавацыйныя праекты падчас пандэміі

Дабрачынцы з усёй Еўропы прынялі ўдзел у Caritas Europa Innovation Festival. Сустрэча праходзіла ў інтэрнэце, яе мэтай быў сумесны пошук новых, больш эфектыўных, праектаў дапамогі бедным.

Падчас Фестывалю былі прадстаўлены адзінаццаць інавацыйных праектаў, мэта якіх, сярод іншага, заключаецца ў пашырэнні адукацыі, стварэнні працоўных месцаў для бяздомных, дапамозе мігрантам у пошуку бяспечнага месца для жыцця. Размова таксама ішла аб стварэнні спецыяльных прадуктаў для краін, якія развіваюцца, такіх як сонечныя абагравальнікі і спецыяльныя мяшкі для ачысткі дажджавой вады.

“Пандэмія не спыніла агульначалавечай салідарнасці, нават актывізавала яе. Парадаксальна, але яна прымусіла нас развівацца, мы сталі больш гнуткімі ў сваіх планах”, - адзначыла ў размове з Vatican News Сільвія Сінібальдзі з італьянскай Caritas.

“Фестываль стаў своеасаблівай рэакцыяй на страхі перад будучыняй, якія суправаджаюць усіх нас, каб адказаць на іх мужнасцю і надзеяй. Як Caritas Europa, мы разумеем, што абмен добрым і станоўчым вопытам з’яўляецца выдатным рэсурсам для нашай сеткі і можа паспрыяць большай эфектыўнасці”, - заўважыла Сінібальдзі, якая адказвае за міжнароднае супрацоўніцтва і ініцыятывы падчас гуманітарных крызісаў.
 

18 студзеня 2021, 12:53