Бедныя ў чарзе за ежай. Ілюстрацыйнае фота Бедныя ў чарзе за ежай. Ілюстрацыйнае фота 

Іспанская дыяцэзія прадае творы мастацтва і дапамагае бедным

Валенсійская архідыяцэзія стварыла спецыяльны фонд, мэтай якога будуць намаганні па ліквідацыі беднасці, узровень якой у Іспаніі значна вырас падчас пандэміі.

Арцыбіскуп Валенсійскі, кардынал Антоніа Канісарэс абвясціў, што фонд Pauperibus правядзе аўкцыён твораў мастацтва, якія належаць мясцоваму Касцёлу. Сродкі ад продажу пакрыюць бедным іх самыя неадкладныя выдаткі.

Іспанскі іерарх паінфармаваў, што ў бліжэйшыя тыдні на аўкцыён будзе выстаўлена каля 40 карцін, якія належаць Валенсійскай архідыяцэзіі. Сярод каштоўных прадметаў, якія павінны падтрымаць Фонд, будуць і іншыя творы мастацтва, у тым ліку скульптуры.
 

20 студзеня 2021, 12:05