Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Часопіс езуітаў La Civiltà Cattolica ў рускай версіі

Каталіцкі езуіцкі часопіс La Civiltà Cattolica будзе выходзіць на яшчэ адной мове. 11 лютага 2020 г. у 17.30 у Маскве адбудзецца анлайн-прэзентацыя рускай інтэрнэт-версіі выдання.

Як напісаў у адмысловым звароце з нагоды запуску рускамоўнай версіі галоўны рэдактар часопіса кс. Антоніа Спадара, “асноўная задача La Civiltà Cattolica заключаецца ў тым, каб будаваць масты для дыялогу, абапіраючыся на здольнасць чуць і выказваць чаканні, жаданні, радасці і драмы нашага часу, а таксама прапаноўваць інструменты для чытання таго, што адбываецца, у святле Евангелля”.

На сайце ўжо можна пазнаёміцца з першымі артыкуламі, прысвечанымі разнастайным тэмам, размеркаваным на сайце па рубрыках Жыццё Касцёла, Грамадства і палітыка, Культура і мастацтва, Разважанні. Першыя матэрыялы прысвечаны творчасці Андрэя Таркоўскага і Караваджа, актуальнай сітуацыі ў Іраку напярэдадні запланаванага візіту Папы ў гэтую краіну, аналізу апошняй энцыклікі Францішка Fratelli tutti, сінадальнасці як неабходнага кірунку развіцця Касцёла, імкненню да аўтэнтычнасці як рысе сучаснай культуры паводле філосафа Чарльза Тэйлара...

Афіцыйны пачатак работы сайта прымеркаваны да пятай гадавіны гаванскай сустрэчы паміж Папам Францішкам і Патрыярхам Кірылам.

La Civiltà Cattolica – каталіцкі двухтыднёвік, заснаваны ў 1850 г., які выдаецца ў Рыме езуітамі і цесна супрацоўнічае са Святым Пасадам. Займаецца актуальнымі сацыяльнымі, культурнымі і рэлігійнымі праблемамі.

Часопіс спрабуе дапамагчы сваім чытачам зразумець культуру і традыцыі розных народаў і прачытаць рэчаіснасць у святле веры. У цяперашні час, акрамя італьянскай, існуюць і іншыя моўныя версіі, у тым ліку кітайская і японская.
 

09 лютага 2021, 10:28