Рыцары Калумба абралі свайго кіраўніка
Кэлі з 1 студзеня 2017 г. быў намеснікам Вярхоўнага рыцара, а раней дэлегатам акругі Калумбія, віцэ-старшынёй Ордэна па дзяржаўнай палітыцы і першым выканаўчым дырэктарам Нацыянальнага санктуарыя св. Яна Паўла ІІ у Вашынгтоне.
У 2016 г. ён выйшаў у адстаўку ў званні капітана рэзервовага корпуса Аддзела юстыцыі ВМС ЗША, дзе спецыялізаваўся ў галіне міжнароднага і аператыўнага права і быў камандзірам падраздзялення міжнароднага права ў Ваенна-марскім каледжы ЗША. Да гэтага ён доўгі час працаваў у дзяржаўным сектары, дзе займаў кансультацыйныя ролі ў Кангрэсе і Міністэрстве юстыцыі. Таксама працаваў старэйшым дарадцам Дэпартамента па пытаннях міжнароднай рэлігійнай свабоды ў Дзяржаўным дэпартаменце. Ён прадстаўляў Дэпартамент у дыялогу з Апостальскай Сталіцай і іншымі краінамі па пытаннях рэлігійнай свабоды.
Рыцары Калумба (Knights of Columbus) – гэта міжнародная арганізацыя мужчын-католікаў. Яны працуюць у многіх краінах свету і аб’ядноўваюць у сваіх шэрагах каля 2 млн чалавек. Іх прынцыпамі з’яўляюцца міласэрнасць, адзінства, братэрства і патрыятызм. Арганізацыю заснаваў у 1882 г. у амерыканскім Нью-Хэвэне 29-гадовы кс. Майкл МакГіўні.