Падчас аўдыенцыі для Рыцараў Калумба ў Ватыкане. 2020.02.10 Падчас аўдыенцыі для Рыцараў Калумба ў Ватыкане. 2020.02.10 

Рыцары Калумба абралі свайго кіраўніка

5 лютага 2021 г. Савет дырэктараў Рыцараў Калумба абраў Патрыка Кэлі наступным Вярхоўным рыцарам. 1 сакавіка ён зменіць на пасадзе Карла Андэрсана, які дасягнуў пенсійнага ўзросту 70 гадоў.

Кэлі з 1 студзеня 2017 г. быў намеснікам Вярхоўнага рыцара, а раней дэлегатам акругі Калумбія, віцэ-старшынёй Ордэна па дзяржаўнай палітыцы і першым выканаўчым дырэктарам Нацыянальнага санктуарыя св. Яна Паўла ІІ у Вашынгтоне.

У 2016 г. ён выйшаў у адстаўку ў званні капітана рэзервовага корпуса Аддзела юстыцыі ВМС ЗША, дзе спецыялізаваўся ў галіне міжнароднага і аператыўнага права і быў камандзірам падраздзялення міжнароднага права ў Ваенна-марскім каледжы ЗША. Да гэтага ён доўгі час працаваў у дзяржаўным сектары, дзе займаў кансультацыйныя ролі ў Кангрэсе і Міністэрстве юстыцыі. Таксама працаваў старэйшым дарадцам Дэпартамента па пытаннях міжнароднай рэлігійнай свабоды ў Дзяржаўным дэпартаменце. Ён прадстаўляў Дэпартамент у дыялогу з Апостальскай Сталіцай і іншымі краінамі па пытаннях рэлігійнай свабоды.

Рыцары Калумба (Knights of Columbus) – гэта міжнародная арганізацыя мужчын-католікаў. Яны працуюць у многіх краінах свету і аб’ядноўваюць у сваіх шэрагах каля 2 млн чалавек. Іх прынцыпамі з’яўляюцца міласэрнасць, адзінства, братэрства і патрыятызм. Арганізацыю заснаваў у 1882 г. у амерыканскім Нью-Хэвэне 29-гадовы кс. Майкл МакГіўні.
 

07 лютага 2021, 09:29