Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Касцёле пройдзе Дзень малітвы за ахвяр злоўжыванняў

У першую пятніцу Вялікага посту – 19 лютага 2021 г. – каталіцкія супольнасці ў многіх краінах свету будуць адзначаць Дзень малітвы за ахвяр злоўжыванняў.

Малітва з’яўляецца часткай працэсу аздараўлення для людзей, якія сталі ахвярамі сексуальных злачынстваў, для членаў іх сем’яў і супольнасцей вернікаў, - падкрэсліваецца на новым сайце Папскай камісіі па абароне непаўналетніх.

Інтэрнэт-партал пачаў працаваць некалькі дзён таму. На ім можна знайсці матэрыялы, рэкамендаваныя для арганізацыі Дня малітвы на ўзроўні мясцовых Касцёлаў.

Паведамляецца, што 19 лютага адмысловыя духоўныя ініцыятывы будуць рэалізаваны ў некалькіх дзясятках каталіцкіх супольнасцей. Адмысловыя набажэнствы запланаваны ў Ірландыі, Шатландыі і Польшчы.

У 2016 г. Папа звярнуўся да епіскапатаў ва ўсім свеце з заклікам прысвяціць адзін дзень на працягу літургічнага года асаблівай малітве за ахвяр сексуальных злачынстваў.

У Аўстраліі яго сталі адзначаць 11 верасня, спалучаючы з Нацыянальным днём абароны дзяцей. Канферэнцыя Біскупаў Паўднёвай Афрыкі прысвяціла ініцыятыве тры дні ў Адвэнце. Некаторыя Касцёлы ў Еўропе праводзяць Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі ахвяр злоўжыванняў у нядзелю перад Сусветным днём дзіцяці, які адзначаецца 20 лістапада.
 

18 лютага 2021, 12:21