Абрад мыцця ног у Нотр-Дам у Вялікі чацвер
У Вялікі чацвер сабор Нотр-Дам дэ Пары, знішчаны агнём, стане на час месцам Божага культу. Арцыбіскуп Парыжскі правядзе ў храме абрад абмыцця ног. Акцёры Comédie-Française прадставяць разважанні Мукі Пана.
Стан касцёла, у якім толькі нядаўна пачаліся рамонтныя работы пасля пажару ў красавіку 2019 г., не дазваляе ў поўнай меры правесці літургію Вячэры Пана. Аднак арцыбіскуп Мішэль Опэці зацікаўлены ў паступовым вяртанні рэлігійнага жыцця да сваёй катэдры. Таму ўжо праз два месяцы пасля пажару ён цэлебраваў там Эўхарыстыю. Год таму, у Вялікую пятніцу, у Саборы Парыжскай Божай Маці адбылася малітва перад рэліквіяй цярновага вянка.
Прамую трансляцыю набажэнства правядзе каталіцкае тэлебачанне KTO.
30 сакавіка 2021, 12:21