Бл. Сімяон Кардон і яго паплечнікі Бл. Сімяон Кардон і яго паплечнікі 

Святы Айцец адзначыў вернасць Богу новых благаслаўлёных

Папа распавёў, што 17 красавіка 2021 г. у цыстэрцыянскім абацтве Казамары, якое знаходзіцца ў цэнтральнай Італіі, былі абвешчаны благаслаўлёнымі а. Сімяон Кардона і пяць яго паплечнікаў-мучанікаў.

“У 1799 г., калі французскія салдаты, адступаючы з Неапаля, рабавалі касцёлы і кляштары, гэтыя пакорныя вучні Хрыста, з гераічнай адвагай, нават да аддання жыцця, супраціўляліся, баронячы Эўхарыстыю ад прафанацыі. Няхай іх прыклад падштурхне нас да яшчэ больш імкнення быць вернымі Богу, здольнага таксама перамяняць грамадства і рабіць яго больш справядлівым і братэрскім”, - сказаў Пантыфік падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Уладарка Неба, якая прайшла 18 красавіка ў Ватыкане.

Беатыфікацыю а. Сімяона Кардона і пяці яго паплечнікаў, забітых з нянавісці да веры, узначаліў кардынал Марчэла Сэмерара, прэфект ватыканскай Кангрэгацыі па справах кананізацыі.
 

18 красавіка 2021, 13:03