Будапешт: Эўхарыстычны кангрэс пройдзе афлайн з прысутнасцю Папы
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У апошняй заяве арганізатары запэўнілі, што паляпшэнне эпідэмічнай сітуацыі ў Венгрыі і прагрэсіўная вакцынацыя супраць COVID-19 даюць магчымасць арганізаваць мерапрыемства ў “рэжыме афлайн”. Яны падкрэслілі міжнародны характар падзеі. Запрашэнне прыняць удзел у ёй ужо прынялі, між іншым, кардыналы: Рабер Сара з Ватыкана, Ём Су Чжун з Сеула, Арані Жоао Тэмпеста з Рыа-дэ-Жанейра і Луіс Рафаэль I Сако з Ірака. Арганізатары таксама разлічваюць на прыезд замежных пілігрымаў. Яны заявілі аб гатоўнасці прыняць усіх, хто змесціць заяўку на сайце Кангрэса.
Праграма ўключае лекцыі, сведчанні, катэхізацыю, дыскусійныя сустрэчы і культурныя мерапрыемствы.
11 верасня пачнецца двухдзённы кульмінацыйны этап Эўхарыстычнага кангрэса. У гэты дзень кардынал Пэтэр Эрдо, Прымас Венгрыі, адправіць Імшу на плошчы Кошута, а затым узначаліць Эўхарыстычную працэсію да плошчы Герояў. На наступны дзень заключную Імшу Кангрэса ўзначаліць папа Францішак.