Пошук

Фрагмент фрэскі Усе святыя. Ілюстрацыйная выява Фрагмент фрэскі Усе святыя. Ілюстрацыйная выява 

Францішак ухваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах кананізацыі

Папа прыняў на аўдыенцыі 22 мая 2021 г. кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі, і ўхваліў дэкрэты, якія тычацца беатыфікацыйных спраў сямі Слуг Божых.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Першым з дакументаў прызнаецца мучаніцкая смерць Марыі Рывас Лопэс, вядомай як Агучыта, з манаскай Кангрэгацыя Маці Божай Міласэрнасці Добрага Пастыра, якую забілі з нянавісці да веры ў перуанскай Ла-Флорыдзе 27 верасня 1990 г.

Іншыя шэсць ухваленых Францішкам дэкрэтаў тычацца прызнання гераічнасці цнотаў. Гаворка ідзе пра: італьянскага дыяцэзіяльнага святара Фелічэ Канэлі (1880-1977); польскага законніка з Кангрэгацыі Мук Езуса Хрыста, айца Бернарда ад Маці Божай Бэл’Аморэ (1915-1945); іспанца, айца Марыяна Гаспіа Эскуру, з Ордэна Аўгустыніянцаў Рэкалектаў (1899-1989); італьянскую манахіню Каломбу ад Езуса Ахвяры, настаяцельніцу кляштару св. Тэрэзы Ордэна Кармэлітак Босых (1914-1969); італьянку Антонію Лезіна, з свецкага інстытута Малая францішканская сям'я (1897-1962); венгра Сандара Балінта, свецкага верніка, бацьку сям'і (1904-1980).

Даты правядзення беатыфікацыйных абрадаў звычайна паведамляюцца пазней.
 

22 мая 2021, 12:40