Францішак ухваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах кананізацыі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Першым з дакументаў прызнаецца мучаніцкая смерць Марыі Рывас Лопэс, вядомай як Агучыта, з манаскай Кангрэгацыя Маці Божай Міласэрнасці Добрага Пастыра, якую забілі з нянавісці да веры ў перуанскай Ла-Флорыдзе 27 верасня 1990 г.
Іншыя шэсць ухваленых Францішкам дэкрэтаў тычацца прызнання гераічнасці цнотаў. Гаворка ідзе пра: італьянскага дыяцэзіяльнага святара Фелічэ Канэлі (1880-1977); польскага законніка з Кангрэгацыі Мук Езуса Хрыста, айца Бернарда ад Маці Божай Бэл’Аморэ (1915-1945); іспанца, айца Марыяна Гаспіа Эскуру, з Ордэна Аўгустыніянцаў Рэкалектаў (1899-1989); італьянскую манахіню Каломбу ад Езуса Ахвяры, настаяцельніцу кляштару св. Тэрэзы Ордэна Кармэлітак Босых (1914-1969); італьянку Антонію Лезіна, з свецкага інстытута Малая францішканская сям'я (1897-1962); венгра Сандара Балінта, свецкага верніка, бацьку сям'і (1904-1980).
Даты правядзення беатыфікацыйных абрадаў звычайна паведамляюцца пазней.