Спачуванні Францішка пасля смерці брунейскага кардынала
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Пантыфік скіраваў спачувальную тэлеграму, у якой выказаў сваю блізкасць духавенству і вернікам Апостальскага вікарыяту Брунея, узгадваючы пра “вернае сведчанне Евангелле і велікадушнае служэнне” кардынала Сіма Каталіцкаму Касцёлу ў гэтай азіяцкай краіне і Апостальскай Сталіцы. Папа запэўніў у сваёй малітве за спачылага іерарха і ўдзяліў благаслаўленне ўсім, хто з цвёрдай надзеяй на ўваскрашэнне падзяляе смутак у сувязі са смерцю гэтага руплівага пастыра.
Карнэліюс Сім нарадзіўся ў 1951 г. у горадзе Серыа ў Брунеі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1989 г., стаўшы, такім чынам, першым у гісторыі каталіцкім святаром брунейскага паходжання. У 1998 г. быў прызначаны прэфектам Апостальскага вікарыяту Брунея, а ў 2004 г. – Апостальскім вікарыем Апостальскага вікарыяту Брунея. Біскупскую сакру атрымаў у 2005 г. Францішак уключыў яго ў Калегію кардыналаў 28 лістапада 2020 г. У сувязі з пандэміяй каронавіруса іерарх не змог прыехаць на кансісторый у Ватыкан, таму кардынальскі берэт, пярсцёнак і булу з тытулам яму ўручыў пазней Апостальскі дэлегат у Брунеі.
Пасля смерць кардынала Карнэліюся Кіма Калегія кардыналаў складаецца з 222 іерархаў, з якіх 125 з’яўляюцца выбаршчыкамі і 97 не маюць права голасу на канклаве.